ГлавнаяРегистрацияВход econom.ucoz.lv
Четверг, 28.03.2024, 19:22
Форма входа
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Модератор форума: sahno  
Форум » СТУДЕНЧЕСКАЯ ЖИЗНЬ » Жыву ў Беларусі і тым ганаруся! » Мая родная Беларуская Мова (дыскусія)
Мая родная Беларуская Мова
Якая мова для Вас родная
pupkinДата: Пятница, 17.10.2008, 14:32 | Сообщение # 1
Группа: Удаленные





Ствараецца ўражаньне, што ўлады нашай краіны, карыстаюцца сваімі паўнамоцтвамі і ўсяляк стараюцца пазбавіць яе асноўных нацыянальных каштоўнасьцяў, галоўных падставаў яе незалежнага існаваньня, каб у выніку ліквідаваць і самую дзяржаву, якой ім даверыў кіраваць народ. І ўсё гэта ў нашай краіне робіцца пад прыкрыцьцём нібыта грамадзкае думкі — мэтанакіравана выхаваных адносінаў да роднай мовы, як непаўнавартаснай, архаічнай, нераспрацаванай, "дзеравенскай", адсталай, неінтэлігентнай і г.д. З дапамогай сродкаў масавай інфармацыі ўводзяцца і распаўсюджваюцца такія міталягічныя паняцьці і ўяўленьні, нават фармулёўкі, як: "беларускую мову нельга навязваць", "якая розьніца, на якой мове гаварыць", "на беларускай мове нельга выказаць нічога вялікага", нават — "фашысцкая мова", і ўсялякая падобная лухта — замест павагі і любові да галоўнай каштоўнасьці беларускага народу.

Тым ня менш, у нашай краіне зьяўляецца ўсё больш людзей, якія валодаюць роднай мовай, разумеюць яе значэньне і штодня карыстаюцца ёю ў сваім жыцьці.

Гэтая дыскусія — адна з магчымасьцяў даць слова такім людзям, каб яны падзяліліся сваім уласным вопытам карыстаньня беларускай мовай, сваімі ўражаньнямі, думкамі і пачуцьцямі, звязанымі з ёю. Паслухаем жа, бо і гэта — голас народу....

 
lesaДата: Суббота, 18.10.2008, 11:00 | Сообщение # 2
Майор
Группа: Проверенные
Сообщений: 89
Статус: Offline
Мяне бацькі шчэ з дзіцячага садку вучылі роднай мове (у садку яе не выкладалі), хаця амаль ніколі не размаўлялі на ей самі. Як вынік - у школе на алімпіядах па беларускай мове та й літаратуры першае месца было заўседы маім. Не таму што я бездакорна яе ведаю, а таму што другія ведаюць дрэнна або недастаткова. Накшалт беларусазнаўства увогуле - не спец у дзяржаўнай ідэялогіі, у мяне свая. Але ж я ведаю беларускую флору і фауну, стылі і напрамкі развіцця старажытнай беларускай літаратуры, шмат казак.
Магчыма, калісь мы будзем ведаць родную мову дасканала. Як жоўта-блакітныя smile сваю.
Я не размаўляю на беларускай мове штодзень. Гадавалася на рускай, та й звыкла. Зайдрасць бярэ у Менску ці Менскам раене - там шмат людзей сапраўды размаўляюць па-беларуску. А я хацела б - не магу. Саромеюся так раптам..........


Великое счастье - это когда тебя понимают, и большое несчастье - когда тебя раскусили.

Сообщение отредактировал lesa - Суббота, 18.10.2008, 11:01
 
pupkinДата: Воскресенье, 19.10.2008, 11:44 | Сообщение # 3
Группа: Удаленные





Я напрыклад, магу легка з кім-небудзь загаварыць на роднай мове........і мне да аднаго месца, што пра мяне падумаюць......
Гэта і есць самае страшнае.....людзі цураюцца роднай мовы....
І сапраўды многія лічаць, раз ты размаўляеш на беларускай мове, то ты з вескі, обо з якін-небудзь хрэнькавіч.....
Вы мне скажыце, няўжо расейская мова паказчык інтылігенцыі????
 
4udaДата: Понедельник, 20.10.2008, 00:01 | Сообщение # 4
здесь магла быць ваша рэклама
Группа: Администраторы
Сообщений: 141
Статус: Offline
Мне кажется, это воспитание. Шок от услышанного белорусского - следствие упущения родителей, школы, окружающих. Несвободные и зажатые люди не могут адекватно воспринимать свободу других.
 
Форум » СТУДЕНЧЕСКАЯ ЖИЗНЬ » Жыву ў Беларусі і тым ганаруся! » Мая родная Беларуская Мова (дыскусія)
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:


 
Copyright MyCorp © 2024
Хостинг от uCoz